Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдата ў прэзыдэнты Польшчы арыштавала паліцыя. ВІДЭА


Пратэст у Варшаве
Пратэст у Варшаве

Супраць кандыдата ў прэзыдэнты Польшчы Паўла Танайны выставілі два абвінавачваньні ў парушэньні фізычнай недатыкальнасьці супрацоўніка паліцыі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар варшаўскай паліцыі Сыльвэстар Марчак.

Абвінавачаньні зьвязаныя з акцыяй прадпрымальнікаў на мінулым тыдні. Амаль 200 чалавек спрабавалі прайсьці ў суботу праз пляц Дэфілядаў каля Палаца культуры і навукі да прэзыдэнцкага палаца.

Паліцыя спыніла шэсьце, акружыўшы прысутных строгім кардонам і заявіўшы, што яно незаконнае і што ўдзельнікі не прытрымліваюцца «бясьпечнай адлегласьці».

Падчас гэтай акцыі Паўла Танайну арыштавала паліцыя. Далейшы лёс кандыдата ў прэзыдэнты вызначыць суд. Паводле сацыялягічнай лябараторыі IBRiS, у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў выходзяць цяперашні прэзыдэнт Анджэй Дуда і мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Паўла Танайну сацыёлягі не бяруць у разьлік з прычыны малой пазнавальнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG