Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэп ЗША абвясьціў грант на «выкрыцьцё расейскай дэзінфармацыі ў сфэры аховы здароўя»


Ілюстрацыйнае фота. Мэдыцынскія работнікі вывозяць цела памерлага ад каранавірусу ў Маскве, травень 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Мэдыцынскія работнікі вывозяць цела памерлага ад каранавірусу ў Маскве, травень 2020 году

Дзярждэпартамэнт ЗША аб’явіў грант на 250 тысяч даляраў за «выкрыцьцё расейскай дэзінфармацыі ў сфэры аховы здароўя», паведамляецца ў заяўцы на grants.gov — плятформе для абвяшчэньня конкурсаў, якую выкарыстоўваюць урадавыя ўстановы ЗША.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША мае намер выдаць грант за падрыхтоўку «справаздачы аб расейскіх і савецкіх кампаніях па дэзінфармацыі, зьвязаных са здароўем». Узнагароду прапануецца ўручыць арганізацыі, якая мае «досьвед у супрацьдзеяньні расейскай дэзінфармацыі». Конкурс будзе праходзіць у адзін этап.

Амбасада Расеі ў ЗША раскрытыкавала Дзярждэп ЗША за «пошук зьнешняга ворага» падчас пандэміі COVID-19. «Уплывовыя русафобскія сілы ў Вашынгтоне — на Капітоліі і ў дзяржапараце — ніколі не спыняюць дэструктыўнай дзейнасьці», — заявілі расейскія дыпляматы.

У траўні амэрыканскія выданьні The New York Times і Financial Times паведамілі, што афіцыйныя дадзеныя аб сьмяротнасьці ад COVID-19 у Расеі не адпавядаюць рэальным. Дэмограф Аляксей Ракша сказаў NYT, што 70% сьмяротных выпадкаў захворваньня не трапляюць у статыстыку, паколькі прычынай сьмерці называюць не COVID-19, а асноўную хваробу пацыента і ўскладненьні ад яе. МЗС Расеі запатрабавала ад абодвух выданьняў абвяржэньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG