Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане ўвялі гендэрную квоту — партыйныя сьпісы на 30% будуць складацца з жанчын і моладзі


На зьезьдзе кіроўнай партыі Казахстану «Нур Атан», красавік 2019
На зьезьдзе кіроўнай партыі Казахстану «Нур Атан», красавік 2019

Сэнат Казахстану зацьвердзіў папраўкі ў канстытуцыйны закон «Аб выбарах у Рэспубліцы Казахстан». Яны, у прыватнасьці, уводзяць у выбарчых партыйных сьпісах квоту ня менш за 30% для жанчын і моладзі (да 29 гадоў).

У высновах профільнага камітэту гаворыцца, што мэта законапраекту — «стымуляваньне ўдзелу жанчын і моладзі ў грамадзка-палітычных працэсах».

«Для чаго гэта зроблена? Гэта эвалюцыйны шлях з тым, каб мы, партыі, матывавалі да таго, каб працаваць менавіта з гэтай катэгорыяй жанчын і моладзі. Бо, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, і мы бачым міжнародны досьвед, іх трэба прыцягваць працаваць сёньня», — цытуе «Казінфарм» словы віцэ-міністра юстыцыі Казахстану Натальлі Пан.

Чыноўніца дадала, што ў палітычных партыях у Казахстане моладзь і жанчыны «прадстаўлены слаба». «Таму пакуль мы вось такім шляхам ідзём. Потым палітычная партыя ўжо самастойна будзе вырашаць, якую колькасьць мандатаў аддаць такой катэгорыі. Будзе канкурэнтны выбар».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG