Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр «Ісламскай дзяржавы» арыштаваны, — ірацкая выведка


Сьцяг Ісламскай дзяржавы ў лягеры уцекачоў з Палестыны ў Сырыі. 2016 год.
Сьцяг Ісламскай дзяржавы ў лягеры уцекачоў з Палестыны ў Сырыі. 2016 год.

Ірацкая выведка заявіла пра арышт лідэра тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», паведамляе канал «Аль-Арабія».

Як сьцьвярджаюць спэцслужбы, арыштаваны ўзначаліў арганізацыю пасьля забойства амэрыканскімі вайскоўцамі былога лідэра «ІД» Абу Бакра аль-Багдадзі ў леташнім кастрычніку.

«Ісламская дзяржава» ў сваіх паведамленьнях называе лідэрам арганізацыі Абу Ібрагіма Аль-Хашымі Аль-Кураш. Вашынгтон лічыць, што пад гэтым імем хаваецца адзін з заснавальнікаў і ідэолягаў арганізацыі Амір Мухамад Абдэль Рахман аль-Маўля, паведамляў раней «Голас Амэрыкі».

Ірацкая выведка сьцьвярджае, што сапраўднае імя арыштаванага — Абдэльнасэр аль-Кірдаш. Падрабязнасьці яго біяграфіі не прыводзяцца, расейскі ананімны тэлеграм-канал Directorate 4 са спасылкай на неназванага ірацкага эксперта паведамляе, што арыштаваны мог быць высокапастаўленым членам «Аль-Кайды», а з 2011 па 2019 год — кіраўніком «ІД» у Сырыі.

Пра месца, часу і абставінах яго арышту таксама не паведамляецца. Сьцьвярджаецца толькі, што ён быў арыштаваны дзякуючы атрыманьню дакладных зьвестак выведкай. «Аль-Арабія» нагадвае, што ў пачатку красавіка кіраўнік нацыянальнай выведкі Іраку Мустафа аль-Казэмі ўзначаліў урад краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG