Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кембрыдзкі ўнівэрсытэт адмовіцца ад вочных лекцыяў у новым годзе


Выпускнікі Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэту, 2010
Выпускнікі Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэту, 2010

Адзін з найстарэйшых у сьвеце ўнівэрсытэтаў, Кембрыдж, адмовіўся ад правядзеньня вочных лекцый у 2020/2021 акадэмічным годзе, паведамляе выданьне Cambridge Independent са спасылкай на заяву ўнівэрсытэту.

Дыстанцыйная адукацыя ў адным з самых прэстыжных ВНУ Эўропы пачалася ў сакавіку як адказ на пандэмію каранавірусу. Іспыты сёлета пройдуць онлайн. У наступным навучальным годзе ў сеціве пройдуць усе лекцыі, выключэньне можа быць зробленае для заняткаў, якія праводзяцца ў малых групах, пры ўмове захаваньня сацыяльнай дыстанцыі.

Кембрыдзкі ўнівэрсытэт займае трэцяе месца ў сьпісе найлепшых у сьвеце ВНУ ў штогадовым рэйтынгу Times Higher Education.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG