Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі вэтэран, які сабраў мільёны для лекараў, стане рыцарам


Томас Мур

Брытанскі вэтэран Другой усясьветнай вайны Томас Мур, які сабраў на дабрачыннасьць мільёны фунтаў стэрлінгаў, атрымае рыцарскі тытул.

Пра гэта хадайнічаў прэм’ер-міністар Борыс Джонсан, які назваў вэтэрана «промнем надзеі ў каранавірусным тумане». Каралева Лізавета II прапанову Джонсана падтрымала, перадае Бі-бі-сі.

Сёлета ў красавіку Томасу Муру, які выйшаў у адстаўку ў чыне капітана, споўнілася сто гадоў. Да векавога юбілею яму прысвоілі званьне ганаровага палкоўніка Ўзброеных сілаў Вялікай Брытаніі. Каралева і кіраўнік ураду накіравалі вэтэрану асабістыя віншаваньні.

Томас Мур набыў агульнанацыянальную вядомасьць пасьля таго, як на фоне пандэміі абвясьціў збор ахвяраваньняў на патрэбы нацыянальнай сыстэмы аховы здароўя. Першапачаткова ён плянаваў сабраць каля тысячы фунтаў, але ў выніку атрымаў звыш 32 мільёнаў. Грошы Муру пералічылі больш за паўтара мільёна яго прыхільнікаў.

У колькасьці памерлых ад каранавіруснай інфэкцыі Вялікая Брытанія займае другое месца ў сьвеце. Паводле апошніх зьвестак, у краіне ад COVID-19 загінулі звыш 35 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG