Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды ў паскораным парадку і грамадзкія работы. Што новага зьявіцца ў Працэсуальна-выканаўчым кодэксе 


Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў вынес на грамадзкае абмеркаваньне праект новай рэдакцыі Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Беларусі. Ён зьвязаны з Адміністрацыйным кодэксам, які таксама рэфармуецца.

Дакумэнт разьмешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Заўвагі і прапановы прымаюцца да 27 траўня. Што там новага?

  • Адзначаецца, што ў новай рэдакцыі Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Беларусі скарэктаваная ягоная структура, у тым ліку вызначаны правілы ажыцьцяўленьня адміністрацыйнага працэсу ў «паскораным парадку». Больш выразна падзеленыя катэгорыі правапарушэньняў, залежна ад цяжкасьці іх наступстваў.
  • Праектам вызначаны пералік дзяржаўных органаў і арганізацый, надзеленых правам складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Ён скарочаны ў параўнаньні зь цяперашняй сытуацыяй.
  • Таксама ўдакладнены парадак абскарджаньня дзеяньняў і рашэньняў судзьдзі ці службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, не зьвязаных з вынясеньнем канчатковага рашэньня ў справе.
  • Акрамя таго, скарэктаваныя нормы ў сувязі з выключэньнем з КаАП інстытуту віны юрыдычнай асобы і заменай яго мерамі прафіляктычнага ўзьдзеяньня.
  • Зьнікнуць пункты, сваёй сутнасьцю ўласьцівыя для крымінальнага, а не адміністрацыйнага заканадаўства.
  • Таксама ў праекце ўлічваецца магчымасьць зьмяншэньня штрафу на 50% пры яго апэратыўнай выплаце і выключэньне з сыстэмы адміністрацыйнага папярэджаньня і папраўчых работ. Затое можа зьявіцца іншае спагнаньне — грамадзкія работы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG