Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паставах завялі адміністрацыйную справу на хатнюю гаспадыню за заклік да «антыпараду»


Суды за "антыпарад" у Бабруйску
Суды за "антыпарад" у Бабруйску

Пасьля затрыманьня блогера Сяргея Ціханоўскага і некалькіх ягоных прыхільнікаў перасьлед актывістаў працягваецца. Так, у Паставах распачалі адміністрацыйны працэс у дачыненьні да хатняй гаспадыні Ганны Федаронак.

Жанчыну вінавацяць у тым, што ў тэлеграм-канале «Пастаўшчына для жыцьця» яна зрабіла допіс, у якім заклікала падпісчыкаў сабрацца на свой «антыпарад». Яна патлумачыла, што гэта было рэакцыяй на заблякаваны праваахаўнікамі збор 9 траўня ў Бабруйску.

На заклік Ганны Федаронак у Паставах ніхто не адгукнуўся, але зьявіліся адміністрацыйныя захады за «спробу арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства».

Паводле зьвестак «Віцебскай Вясны», яшчэ 8 траўня да Федаронак прыйшлі праваахоўнікі і запатрабавалі праехаць у Пастаўскі РАУС. Дзьверы жанчына не адчыніла, бо дома была адна з малодшай дачкой і ўнукамі. Ніякай позвы міліцыянты не ўручылі, ня здолелі таксама патлумачыць мэту свайго візыту.

На наступны дзень да яе прыйшоў намесьнік начальніка Пастаўскага РАУС Аляксандар Мядзелка, ад сустрэчы зь якім гаспадыня таксама адмовілася.

15 траўня Ганна Федаронак атрымала позву і зьявілася ў Пастаўскі РАУС. У міліцыі жанчына папярэдзіла, што ў яе трымаецца высокая тэмпэратура і яна адчувае сябе кепска. Міліцэйскі начальнік пагадзіўся адкласьці разбор. Пасьля мэдагляду, які засьведчыў падвышаную тэмпэратуру, лекар аформіў даведку.

Складаньне пратаколу ў дачыненьні Ганны Федаронак перанесьлі на той час, калі здароўе жанчыны палепшыцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG