Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+969 выпадкаў COVID-19, 165 памерлых. Асноўнае за 17 траўня


Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 17 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Паводле афіцыйнай статыстыкі, агулам у Беларусі захварэлі 29 650 чалавек, плюс 969 новых выпадкаў за суткі. За ўвесь час пандэміі ад COVID-19 памерлі 165 чалавек, плюс 5 чалавек за суткі.
  • Брытанскі ўрад выдзеліць 93 мільёны фунтаў стэрлінгаў (110 мільёнаў даляраў) на дасьледаваньні з мэтай знайсьці вакцыну ад COVID-19.
  • Ініцыятыву Аўстраліі і Эўразьвязу аб правядзеньні незалежнага расьсьледаваньня крыніцы каранавірусу ў сьвеце падтрымалі 62 краіны.
  • Рост захворваньняў на каранавірусную інфэкцыю ў Расеі ўдалося спыніць. Пра гэта 17 траўня заявіла галоўны санітарны лекар Расеі Ганна Папова.
  • Зімой Эўропе можа пагражаць другая хваля эпідэміі каранавірусу. Пра гэта выданьню Telegraph заявіў дырэктар Эўрапейскага бюро сусьветнай арганізацыі здароўя Ганс Клюге.

Журалістаў «Первого канала» пазбавілі акрэдытацыі ў Беларусі. Сьцісла

  • Міністэрства замежных спраў Беларусі 6 траўня пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу расейскага «Первого канала». Перад гэтым тэлеканал паказаў у эфіры сюжэт з Стоўпцаў, у якім гаварылася пра складаную эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі.

>> Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Тэлеканал «Беларусь 1» раскрытыкаваў сюжэт расейскіх калег у матэрыяле «Сем фэйкаў у адным сюжэце фэдэральнага каналу Расеі».
  • «Первый канал» 7 траўня асудзіў дзеяньні беларускіх уладаў.

Што ў Расеі пішуць пра высылку журналіста «Первого канала»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG