Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+947, усяго 26 772, 151 памерлы. «Вірус ня зьнікне» — САЗ. Вынікі 14 траўня


«Кандыдаты пратэсту» Статкевіча падаюць заявы ў ЦВК
«Кандыдаты пратэсту» Статкевіча падаюць заявы ў ЦВК

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 14 траўня

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Паводле міністэрства аховы здароўя Беларусі, на 14 траўня ў Беларусі агулам 26 772 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць ачунялыя і памерлыя), 151 памерлы. За дзень выявілі яшчэ 947 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў.
  • Да 15 траўня ўключна Цэнтральная выбарчая камісія прымае заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі. За апошнія дні дакумэнты падалі 34 чалавекі, яшчэ шэраг палітыкаў і бізнэсоўцаў абяцалі падаць заявы. Некаторыя апазыцыйныя палітыкі выступілі з заклікамі не праводзіць кампанію у час пандэміі.
  • У Магілёве асудзілі блогера Кастуся Сярогіна, якога гараджане адбілі ад міліцыі і якога пазьней шпіталізавалі з падазрэньнем на COVID-19.
  • Паводле САЗ, для поўнага кантролю над вірусам COVID-19 можа спатрэбіцца пяць гадоў. Пры гэтым, лічаць экспэрты, будуць знойдзеныя мэтады лячэньня, але вірус ня зьнікне — гэтаксама як было зь ВІЧ.
  • Памерлі двое супрацоўнікаў Сьвірскага дома-інтэрнату, мясцовыя кажуць пра ўспышку COVID-19
  • Цела 87-гадовай мянчанкі з COVID-19 праляжала ў кватэры 16 гадзін.
  • Пасьля менскага параду амбасадар Славаччыны Ёзэф Мігаш падаў у адстаўку. Сьцьвярджаецца, што Мігаш не параіўся са сваім Міністэрствам замежных спраў адносна рашэньня ўзяць удзел у парадзе 9 траўня ў Менску, чым парушыў пратакол.
  • Міністар адукацыі Ігар Карпенка 14 траўня ў эфіры тэлеканалe «Беларусь 1» паведаміў, што настаўнікі на месцах будуць самі вызначаць, у якім фармаце атэставаць школьнікаў у канцы году.
  • Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

    • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
    • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
    • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
    • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

    • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
    • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

    Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

    Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG