Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Холдынг Бафэта прадаў усе акцыі авіякампаній ЗША, страціў 49 млрд даляраў за квартал


Уорэн Бафэт

Кіраўнік карпарацыі Berkshire Hathaway, мільярдэр Уорэн Бафэта паведаміў, што яго холдынг у сьвятле пандэміі каранавірусу прадаў усё акцыі авіяперавозчыкаў ЗША, якімі валодаў.

Бафэт паведаміў пра гэта ў ходзе суботняй тэлеканфэрэнцыі з удзелам інвэстараў.

Гаворка ідзе пра акцыі American Airlines, Southwest Airlines, Delta Airlines і United Airlines. У першых двух холдынг валодаў па 10 працэнтаў акцый, у Delta Airlines і United Airlines — 11 і 9 працэнтаў адпаведна.

Прадпрымальнік канстатаваў, што «для авіякампаній сьвет змяніўся», і гэтай сфэры, разам зь іншымі, нанесены сур’ёзны ўрон. Дзейныя абмежаваньні зьвязаныя з падзеямі, якія мы ня можам кантраляваць, дадаў Бафэт, адначасова выказаўшы спадзеў, што сытуацыя выправіцца даволі хутка.

Таксама напярэдадні была прадстаўлена карпаратыўная справаздачнасьць Berkshire Hathaway за першы квартал бягучага года. Па выніках гэтага пэрыяду, чыстыя страты амэрыканскага холдынгу перавысілі 49 мільярдаў даляраў. За такі ж пэрыяд у мінулым годзе кампанія мела прыбытак, якая ацэньвалася ў больш чым 21 мільярд даляраў.

Berkshire Hathaway валодае буйнымі пакетамі акцый у дзясятках кампаній. У іх ліку вядучыя амэрыканскія банкі і вытворцы тэхнікі. Уорэн Бафэта, паводле апошніх ацэнак агенцтва Bloomberg, займае пятае месца ў сьпісе самых багатых людзей сьвету. Ён лічыцца адным з найбуйнейшых і найбольш вядомых у сьвеце інвэстараў. Яго стан ацэньваецца ў 72 мільярды даляраў.

Распаўсюджваньне каранавірусу нанесла сурʼёзны ўрон эканоміцы ЗША, якія па колькасьці заражэньняў і памерлых ад COVID-19 — паводле афіцыйнай статыстыкі — абышлі ўсе краіны сьвету. Курс акцый шматлікіх кампаній значна зьнізіўся. Асабліва цяжкая сытуацыя склалася для авіяперавозчыкаў. З 21 сакавіка агульная колькасьць запытаў на дапамогу па беспрацоўі ўзрасла да 30 мільёнаў 300 тысяч. Як адзначае Reuters, гэта 18 працэнтаў ад усяго працаздольнага насельніцтва краіны. Такога ўзроўню беспрацоўя не было з часоў Вялікай дэпрэсіі 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG