Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі Чырвоны Крыж пачаў зьбіраць харчовыя наборы ўразьлівым да COVID-19 людзям

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа запусьціла новую кампанію збору прадуктовых набораў для людзей з павышанай рызыкай заражэньня новым каранавірусам, піша БелТА.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Ужо цяпер Чырвоны Крыж дапамог 7841 пажылому чалавеку, у тым ліку за месяц выканаў 3117 просьбаў даставіць рэцэпты, 1895 — даставіць харчы і прадметы першай неабходнасьці, 2829 разоў дапамог пры іншых патрэбах, у тым ліку пры плаце за камунальныя паслугі. Мэдыкам перадалі некалькі тысяч масак, бутэлек антысэртыку і іншай дапамогі.

Новую акцыю назвалі «Добры box»: разам з партнэрамі са сфэры гандлю зьбіраюць харчовыя наборы, каб уразьлівыя да каранавірусу не хадзілі самі ў крамы, дзе могуць заразіцца. Ля ўваходаў у гандлёвыя пункты будуць ставіць банэры, а ў кошыкі класьці ўлёткі пра акцыю.

Звычайныя наведнікі крамаў могуць закупіць пэўны прадуктовы набор, пакласьці яго ў спэцыяльную каробку і перадаць праз інфацэнтар Чырвонаму Крыжу. Той, у сваю чаргу, даставіць харчы пажылым, інвалідам і іншым, хто мае патрэбу ў дапамозе. Кампанія будзе доўжыцца да 31 траўня.

Акрамя таго, Чырвоны Крыж бярэ ўдзел у акцыі «Мэдабед» — служба Catering Stolitsa пры ўдзеле валянтэраў раз на тыдзень дастаўляе мэдыкам 4-й менскай лякарні гарачыя абеды.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG