Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі падпісаў закон аб рынку зямлі ва Ўкраіне


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў закон аб рынку зямлі, які Вярхоўная Рада ўхваліла 31 сакавіка 2020 году. Пра гэта паведамляе офіс прэзыдэнта.

Зяленскі назваў падпісаньне дакумэнту «гістарычным момантам для ўсіх украінцаў» і для самога сябе.

Рынак зямлі ва Ўкраіне пачне працаваць з 1 ліпеня 2021 году.

Набываць зямлю змогуць грамадзяне Украіны, тэрытарыяльныя суполкі, дзяржаўныя і юрыдычныя асобы, ««створаныя і зарэгістраваныя ў адпаведнасьці з заканадаўствам Украіны, удзельнікамі якіх (акцыянэрамі, чальцаміі) зьяўляюцца толькі грамадзяне Украіны і/або дзяржава і/або тэрытарыяльныя суполкі».

У першай рэдакцыі гэтага дакумэнту было дастаткова, каб юрыдычныя асобы былі створаны ў адпаведнасьці з заканадаўствам Украіны. Акрамя таго, юрыдычныя асобы змогуць купляць зямлю толькі з 2024 году.

Іншаземцы атрымаюць права купляць зямлю толькі пасьля таго, як гэта дазволіць рэфэрэндум.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG