Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ і сусьветныя лідэры паабяцалі сабраць сродкі для барацьбы з COVID-19


Кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен
Кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Паўднёвай Афрыкі Сырыл Рамафоса і шэраг іншых палітыкаў і прадстаўнікоў дзяржаў ўдзельнічалі ў пятніцу ў відэаканфэрэнцыі для абмеркаваньня новай міжнароднай ініцыятывы для барацьбы з пандэміяй каранавірусу.

Ініцыятыва павінна прывесьці да паскоранай распрацоўкі бясьпечных і эфэктыўных лекаў, тэстаў і вакцын ад лёгачнай хваробы COVID-19, выкліканай каранавірусам. Удзельнікі канфэрэнцыі хочуць дамагчыся аднолькавага і роўнага доступу багатых і маламаёмных людзей да сродкаў прадухіленьня і лячэньня COVID-19.

«Перад намі агульная пагроза, і мы зможам даць ёй рады толькі аб’яднанымі намаганьнямі», — сказаў кіраўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус. Паводле яго слоў, вопыт паказаў, што нават калі мэдыкамэнты і прэпараты маюцца ў наяўнасьці, яны па-рознаму даступныя розным групам хворых. Мы не павінны гэтага дапускаць, заявіў кіраўнік САЗ.

Старшыня Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен заявіла, што мэтай глябальных намаганьняў павінен стаць збор сродкаў у памеры 7,5 мільярдаў эўра, тады можна будзе разгарнуць глябальную працу для распрацоўкі сродкаў абароны, дыягностыкі і лячэньня гэтага новага захворваньня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG