Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсу плянуюць адтэрмінаваць арэндныя выплаты да канца верасьня — праект указу


Ілюстрацыйнае фота. Гандлёвы цэнтар «Сталіца»

Урад Беларусі падрыхтаваў комплексны праект указу кіраўніка Беларусі «Аб падтрымцы эканомікі», які ў тым ліку прадугледжвае прадстаўленьне адтэрміноўкі па арэндзе, паведамляе Interfax.by.

У праект указу ўключылі прапановы падтрымкі арандатараў у галінах, якія найбольш адчулі наступствы пандэміі каранавірусу:

  • турыстычныя і транспартныя паслугі,
  • гатэлі і санаторыі,
  • грамадзкае харчаваньне,
  • бытавыя паслугі.

Згодна з праектам, арандатарам дадуць адтэрміноўку арэнднай платы да 30 верасьня 2020 году з растэрміноўкай выплаты да канца году.

Такую ж адтэрміноўку дадуць і арэндадаўцам для аплаты арэнды за зямлю, падатку на зямлю і на нерухомасьць, — але пры ўмове, калі яны дадуць адтэрміноўку сваім арандатарам.

На той жа тэрмін плянуюць увесьці замарозіць базавую арэндную велічыню і арэндную плату.

1 красавіка ўрад Беларусі павялічыў арэндную стаўку, нягледзячы на звароты прадпрымальнікаў: базавая арэндная велічыня вырасла амаль на 6%, да 17 рублёў 85 капеек.

Раней прадпрымальніцкія структуры зьвярталіся ў дзяржаўныя інстанцыі з просьбай не ўскладняць існаваньне самазанятых грамадзян у сувязі з распаўсюдам каранавірусу.

У пераліку былі наступныя ініцыятывы:

  • Забясьпечыць адтэрміноўку арэнднай платы, прывязаўшы яе да рубля, як і спагнаньні за несвоечасовую аплату.
  • Адтэрмінаваць аплату камунальных паслуг і доступу ў інтэрнэт у выпадку часовага невыкарыстаньня аб’екта нерухомасці.
  • Разгледзець магчымасьць пераводу работнікаў на дыстанцыйную працу.
  • Спрасьціць парадак аказаньня спонсарскай дапамогі мэдыцынскім установам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG