Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінус тры капейкі за даляр. Беларускі рубель умацоўваецца на валютнай біржы


На адкрыцьці таргоў на беларускай валютна-фондавай біржы 10 красавіка за даляр просяць на тры беларускія капейкі менш, чым днём раней, за эўра або 100 расейскіх рублёў — на дзьве капейкі менш.

  • Даляр на момант публікацыі прадаецца на біржы за 2,485 рубля — мінус 3,1 капейкі (–1,2%) да ўчорашняга курсу.
  • Эўра прадаюць за 2,7153 рубля — мінус 2,1 капейкі (–0,77%).
  • 100 расейскіх рублёў прадаюць за 3,3546 беларускага рубля — мінус 1,98 капейкі (–0,59%).

Курс беларускага рубля да даляра ўмацоўваецца ад 2 красавіка пасьля рэкорднага падзеньня да 2,64 рубля за даляр 24 сакавіка. Курс да эўра ўмацоўваецца з пачатку месяцу пасьля рэкорду ў 2,88 рубля за эўра 31 сакавіка. Да расейскага рубля беларускі вагаецца, не дасягнуўшы рэкордаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG