Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Сандэрс выйшаў з прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн (зьлева) і сэнатар Бэрні Сандэрс вітаюць адзін аднаго на дэбатах у студыі CNN у Вашынгтоне, 15 сакавіка 2020 году

Сэнатар Бэрні Сандэрс выйшаў з прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША, паведамляе USA Today. Такім чынам, былому віцэ-прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну фактычна гарантаванае вылучэньне афіцыйным кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі.

За апошнія паўтара месяца Байдэн перамог на папярэдніх выбарах Дэмакратычнай партыі ў шэрагу ключавых штатаў ЗША.

77-гадовы Джо Байдэн, які ўсё жыцьцё займаўся палітыкай, прадстаўляе прагматычны падыход да кіраваньня, у якім робіцца ўпор на сумесную працу дзьвюх партый і памяркоўныя перамены.

78-гадовы Бэрні Сандэрс — дэмакратычны сацыяліст, які на працягу дзесяцігодзьдзяў выступаў за трансфармацыю палітычнай і эканамічнай сыстэмаў ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG