Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры пэтыцыі да чыноўнікаў на хвалі каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота

Свабода сабрала тры пэтыцыі да чыноўнікаў, складзеныя беларусамі на хвалі каранавірусу.

Праваабаронцы «Вясны» ініцыявалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам аб увядзеньні карантыну ў сярэдніх адукацыйных школах Беларусі. На момант публікацыі пад пэтыцыях падпісаўся 671 акаўнт. Зварот накіруюць 10 красавіка ў Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Таксама на Petitions.by просяць адмяніць вясновы прызыў у войска, каб пазьбегчы масавага заражэньня людзей. На момант публікацыі пад пэтыцыяй падпісаліся 39 карыстальнікаў. Пэтыцыю накіруюць у Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі і Міністэрства абароны праз 28 дзён.

На сайце Change.org просяць падтрымаць дробны і сярэдні бізнэс для захаваньня працоўных месцаў. 37 акаўнтаў, якія падпісалі пэтыцыю просяць адтэрмінаваць аплату крэдытаў, падаткаў і арэндных плацяжоў для беларускіх кампаній і індывідуальных прадпрымальнікаў. Сэрвіс Change.org ня мае юрыдычнай сілы ў Беларусі. Сэрвіс не накіроўвае сабраныя подпісы адрасатам, а яны ў сваю чаргу не абавязаныя рэагаваць на звароты.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG