Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Драгічыне школьніца трапіла пад цягнік. Пры ёй знайшлі перадсьмяротную запіску


Ілюстрацыйнае фота

6 красавіка ў Драгічыне школьніца загінула на чыгунцы, пры ёй знайшлі перадсьмяротную запіску, паведамляе мясцовы сайт drogichin.by са спасылкай на Драгічынскі РАУС.

Каля 17-й гадзіны вечара 6 красавіка 14-гадовая дзяўчына знаходзілася на чыгуначнай каляіне, якая не выкарыстоўваецца, і слухала музыку. Яна перайшла на асноўную каляіну, калі пасажырскі цягнік пад’ехаў бліжэй, чым на 80-100 мэтраў. Стала сьпінай, на сыгналы машыніста не рэагавала.

Тармазнога шляху не хапіла, пры сутыкненьні зь цягніком школьніца загінула. Пры ёй знайшлі перадсьмяротную запіску.

Сьледчыя высьвятляюць абставіны гібелі. Заведзеная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 145 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Давядзеньне да самагубства»).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG