У панядзелак польскія заканадаўцы адхілілі прапанову партыі «Права і справядлівасьць» (PiS) аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў 10 траўня па пошце, перадае агенцтва Reuters.
Агенцтва адзначае, што такое рашэньне парлямэнту зрабіла больш нявызначаным пытаньне, ці пройдзе галасаваньне на фоне пандэміі каронавірусу.
PiS настойвае, што выбары павінны быць праведзеныя, нягледзячы на рост колькасьці сьмерцяў, выкліканых вірусам. Але крытыкі абвінавачваюць партыю ў тым, што яна ахвяруе грамадзкім здароўем, імкнучыся падтрымаць Анджэя Дуду, які заканчвае свой першы прэзыдэнцкі тэрмін.
PiS прапанавала замяніць кабінкі для галасаваньня на пасланыя па пошце бюлетэні.
Падчас галасаваньня ў парлямэнце 228 заканадаўцаў выказаліся супраць уключэньня гэтага пытаньня ў парадак дня, і 228 выказаліся за. Тры дэпутаты ўстрымаліся і адзін не прагаласаваў.
Гэты вынік азначае, што прапанова PiS аб галасаваньні па пошце была адхіленая.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў