Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«БПС-Сбербанк» забараніў чужым кліентам здымаць валюту ў сваіх банкаматах 


«БПС-Сбербанк» зьмяніў умовы выдачы валюты ў банкаматах. Цяпер зьняць даляры ці эўра можна толькі па картках «БПС-Сбербанк», кліенты іншых банкаў не абслугоўваюцца, гаворыцца на сайце фінансавай установы.

Пры гэтым атрымаць наяўныя беларускія рублі ў банкаматнай сетцы «БПС-Сбербанк» можна па картах усіх банкаў, гаворыцца ў паведамленьні. Прычыны такога рашэньня не ўдакладняюцца.

«БПС-Сбербанк» — адзін з найбуйнейшых банкаў Беларусі. 98,43% акцый належыць публічнаму акцыянэрнаму таварыству «Сбербанк России», астатняя частка – прыватным асобам.

Раней «Беларусбанк» забараніў здымаць замежную валюту ў банкаматах па рублёвых картах. Аднак пасьля ўмяшаньня Нацыянальнага банку абмежаваньні былі знятыя.

Рэгуляваць працэс абнаяўліваньня валюты спрабавалі і іншыя банкі, але ў выніку ўсё вярталася на першапачатковыя пазыцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG