Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэндэрны карантын супраць COVID-19


Урад Панамы ўвёў уласныя меры карантыну супраць каранавірусу. Ён выдзеліў мужчынам і жанчынам асобныя дні, калі яны могуць выходзіць на вуліцу.

Цяпер у Панаме мужчыны могуць хадзіць у крамы па аўторках, чацьвяргах і суботах, а жанчыны па панядзелках, серадах і пятніцах. Па нядзелях камэнданцкая гадзіна распаўсюджваецца на ўсіх. Праверкі ажыцьцяўляюцца на падставе пасьведчаньня асобы.

Штраф за парушэньні карантыну ў Панаме можа сягаць $ 100 000 — у выпадку, калі чалавек заражаны каранавірусам альбо мае адмысловы хатні карантын праз падазрэньне на заражэньне.

У Панаме зарэгістравана каля 1320 пацьверджаных выпадкаў заражэньня каранавірусам і 320 сьмерцяў ад яго.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG