Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр падаражэў, расейскі рубель патаньнеў. Вынікі першага дня красавіка на валютнай біржы


Першыя таргі красавіка на беларускай валютнай біржы завяршыліся невялікім падзеньем беларускага рубля да даляра ЗША і невялікім ростам да расейскага рубля.

Вынікі наступныя:

  • за 1 даляр — 2,5973 рубля (+1,17 капейкі або +0,45% да 31 сакавіка);
  • за 1 эўра — 2,8478 рубля (+0,32 капейкі або +0,11%);
  • за 100 расейскіх рублёў — 3,2869 беларускага (–0,41 капейкі або –0,12%).

Пры гэтым курс эўра мала зьмяніўся не таму, што ім мала гандлявалі: калі аб’ём угодаў з далярамі склаў 13 млн даляраў, то з эўра — 9,6 млн эўра (гэта каля 10,5 млн даляраў).

За ўвесь першы квартал 2020 году даляр падаражэў да беларускага рубля на 22,74%.

У абменных пунктах на момант публікацыі можна купіць у банка даляр за ня менш як 2,61 рубля, прадаць банку за ня больш як за 2,60.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG