Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сакавіку колькасьць пасажыраў у мэтро скарацілася на чвэрць


Менскае мэтро
Менскае мэтро

У сакавіку менчукі радзей карысталіся мэтро, чым у лютым: плынь пасажыраў у сталічнай падземцы скарацілася на 200 тысяч чалавек у параўнаньні зь лютым, паведаміў БелТА прэс-сакратар Менскага мэтрапалітэну Андрэй Дроб.

«У параўнаньні зь лютым у сакавіку штодзённы пасажырапаток зьнізіўся амаль на 200 тысяч чалавек. Калі ў папярэднім месяцы штодня карысталіся мэтро каля 800 тысяч чалавек, цяпер гэтая лічба паменшылася прыкладна да 600 тысяч», — сказаў Андрэй Дроб.

Паводле яго, зьніжэньне колькасьці пасажыраў не паўплывае на працу мэтро: цягнікі будуць хадзіць у штатным рэжыме.

Як адзначыў Андрэй Дроб, вагоны мэтро апрацоўваюць мыйнымі і дэзінфікуючымі сродкамі: праціраюць поручні, аконныя праёмы, шкло, падлогу, цалкам апрацоўваюць саставы; на станцыях мыюць і дэзінфікуюць парэнчы, дзьвярныя ручкі, месцы каля білетных кас — усё, да чаго дакранаюцца пасажыры.

Пандэмія новага каранавірусу ў сьвеце не паўплывала на рух гарадзкога грамадзкага транспарту ў Беларусі.

У некаторых іншых краінах рух праца грамадзкага транспарту абмежаваная. У сталіцы Ўкраіны, да прыкладу, мэтро ня ходзіць, а ў наземны транспарт пускаюць па прапусках.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG