Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што трэба зрабіць беларускім грамадзянам, каб вярнуцца з-за мяжы


Беларускія грамадзяне, якія хочуць з-за мяжы вярнуцца ў Беларусь і маюць патрэбу ў дапамозе, павінны запоўніць электронную форму, якую разьмясьціў у сябе на сайце МЗС.

У форме трэба пазначыць краіну і горад, у якім чалавек знаходзіцца. Таксама прозьвішча і імя, дату нараджэннья, нумар беларускага пашпарта, кантактны тэлефон, наяўнасьць або адсутнасьць візы і даты яе заканчэньня, зваротнага квітка, дату выезду, маршрут, канчатковы пункт прызначэньня. Пасьля гэтага паслаць форму электронным спосабам проста з сайту.

Беларусаў таксама заклікаюць сачыць за інфармацыяй на старонках МЗС у сацсетках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG