Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

У ноч на 29 сакавіка краіны-суседкі Беларусі пяройдуць на летні час


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ноч з 28 на 29 сакавіка а 2:00 каля 60 краінаў сьвету перавядуць гадзіньнікі на гадзіну наперад і пяройдуць зь зімовага часу на летні. У Беларусі стрэлкі не пераводзяць зь 2011 году.

Ад 29 сакавіка Беларусь будзе жыць па адным часе з Украінай і Літвой. У Польшчы гадзіньнікі будуць паказваць на гадзіну раней, дагэтуль розьніца зь Беларусьсю складала дзьве гадзіны.

Беларусь пераходзіла на летні час з 1981 да 2010 году. У 2011 годзе яна адмовілася ад пераводу стрэлак гадзіньнікаў, застаўшыся ў летнім часе.

Упершыню мясцовы летні час увялі ў канадзкім мястэчку Порт Артур у 1908 годзе. У дзяржаўным маштабе гэты захад першы раз скарысталі кайзэраўская Нямеччына і Аўстра-Вугоршчына падчас Першай сусьветнай вайны ў 1916 годзе, каб абмежаваць спальваньне вугалю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG