Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў пусьцяць на рэйсы, якімі вывозяць з трэціх краінаў расейцаў. Як грамадзянаў «саюзнай дзяржавы»


Ілюстрацыйнае фота

Грамадзянаў Беларусі дапусьцяць на самалёты, якімі вывозяць расейцаў з трэціх краінаў з-за эпідэміі каранавірусу, як грамадзянаў «саюзнай дзяржавы», паведаміла БелаПАН прэс-служба пасольства Расейскай Фэдэрацыі са спасылкай на кіраўніка дыпляматычнага прадстаўніцтва Дзьмітрыя Мезенцава.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Такое рашэньне расейскага боку амбасадар назваў беспрэцэдэнтным. Зь ягоных словаў, Фэдэральнае агенцтва паветранага транспарту да таго ж будзе выдаваць дазвол на нерэгулярныя рэйсы «Белавія», каб вяртаць беларусаў на радзіму.

«Важна дапамагчы тысячы грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца сёньня ў 47 краінах сьвету», — заявіў Мезенцаў.

27 сакавіка Расея спыніла рэгулярныя і чартэрныя авіязносіны з аэрапортамі замежных дзяржаваў у сувязі з распаўсюджваньнем новага каранавірусу. Выключэньне — палёты, зьвязаныя з вывазам расейскіх грамадзянаў на тэрыторыю Расеі, замежных грамадзянаў у замежныя дзяржавы, а таксама грузавыя, паштовыя, санітарныя, гуманітарныя рэйсы, перагоны пустых паветраных судоў для тэхнічнага абслугоўваньня, транзытныя палёты з пасадкай для дазапраўкі (зьмены экіпажу) на тэрыторыі Расеі і палёты па асобных рашэньнях ураду Расеі.

Напярэдадні міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей патэлефанаваў расейскаму калегу Сяргею Лаўрову і папрасіў «не рабіць адрозьненьняў пры правядзеньні эвакуацыйных мерапрыемстваў паміж грамадзянамі дзьвюх краін, якія апынуліся ў складанай сытуацыі зь вяртаньнем дадому». Лаўроў паабяцаў, што расейскі бок будзе імкнуцца садзейнічаць усім беларусам, якія трапілі ў цяжкае становішча.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG