Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірусам па ўсім сьвеце заразіліся ўжо амаль 600 тысяч чалавек, памерлі — больш за 27 тысяч


Ілюстрацыйнае фота. Мэдыкі шпіталізуюць чалавека з каранавірусам. Рым, Італія, 16 сакавіка 2020 году

Са сьнежня 2019 году ўсяго ў сьвеце новым каранавірусам заразіліся амаль 600 тысяч чалавек. На першым месцы па колькасьці сьмерцяў ад COVID-19 — Італія, на другім — Гішпанія, на трэцім — Кітай.

На раніцу 28 сакавіка ў сьвеце зафіксавалі амаль 597,5 тысяч выпадкаў COVID-19. У апошнія дні ЗША займае першае месца па колькасьці выпадкаў заражэньня COVID-19 — каля 104 тысяч чалавек ( 27 сакавіка было выяўлена больш за 18 тысяч новых выпадкаў.). 86,5 тысячы чалавек заразіліся ў Італіі, 81,4 тысячы ў Кітаі, 65,7 тысячы ў Гішпаніі, 50,8 тысячы ў Нямеччыне, 32,9 тысячы ў Францыі, 32,3 тысячы ў Іране, 14,5 тысячы ў Вялікай Брытаніі, 12,8 тысячы ў Швайцарыі.

Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі 27370 тысячы чалавек. Зь іх 9134 у Італіі, 5138 у Гішпаніі, 3295 у Кітаі, 2378 у Іране, 1995 у Францыі, 1704 у ЗША.

За апошнія суткі ў Італіі быў зафіксаваны новы сумны рэкорд — 969 сьмерцяў ад каранавірусу. У Гішпаніі за суткі памерлі 773 чалавекі, вядома таксама, што новым каранавірусам заразіліся ўжо каля 9,5 тысячы мэдыкаў. Тысячы хворых у абедзьвюх краінах — у цяжкім і крытычным стане.

Выпісалі амаль 133,4 тысячы пацыентаў, якіх вылекавалі ад COVID-19.

«Актыўных выпадкаў» хваробы застаецца каля 436,7 тысячы, зь іх 23,5 тысячы ў цяжкім стане.

У Беларусі на 27 сакавіка пацьвердзілі 94 выпадкі інфэкцыі новым каранавірусам: 32 «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі», яшчэ 62 «знаходзяцца пад мэдычным кантролем і на лячэньні», два выпадкі пераправяраюць. 26 сакавіка Мінздароўя не публікавала статыстыкі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG