Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай зноў пачаў купляць звадкаваны газ у ЗША


Кітай зноў купляе ў ЗША звадкаваны вуглевадародны газ. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы. Гэта адбылося ў рамках першай часткі гандлёвага пагадненьня паміж Вашынгтонам і Пэкінам. Перапынак з прычыны рознагалосьсяў склаў амаль два гады.

У сакавіку Кітай прапанаваў ільготы для сотняў відаў амэрыканскіх экспартных тавараў. Пасьля гэтага КНР падаў заяўку на адмену 25-адсоткавага мыта на нафтапрадукты.

Reuters нагадвае, што ў 2017 годзе Кітай быў найбуйнейшым імпартэрам вуглевадароднага газу з ЗША. Затым імпарт стаў скарачацца і спыніўся з прычыны гандлёвай вайны паміж краінамі.

Гандлёвая вайна паміж дзьвюма краінамі пачалася ў пачатку 2018 году. Тады Трамп павялічыў мыта на шэраг кітайскіх тавараў.

Пагадненьне па першай фазе новай гандлёвай угоды паміж ЗША і Кітаем заключылі ў сярэдзіне студзеня. Пэкін пагадзіўся на масавую куплю сельскагаспадарчай прадукцыі і іншых тавараў са Злучаных Штатаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG