Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля ўчарашняга падзеньня беларускі рубель на пачатку таргоў паказвае невялікі рост


Даляр і каранавірус

Валютныя таргі 20 сакавіка пачаліся зь неістотнага росту курсу беларускага рубля да даляра і эўра.

Даляр крыху патаньнеў – ад 2,5414 (абсалютны максымум цаны амэрыканскай валюты) напярэдадні да 2,5395 рубля.

Эўра таксама падае ў цане, але больш істотна – на 2 капейкі, да 2,7382 рубля (было 2,764).

Расейскі рубель на гэтым фоне адваяваў 5 капеек – 3,2379 за 100 адзінак (было 3,1806). У валютным кошыку Нацбанку расейскі рубель складае 50%, таму залежнасьць ад ягонага курсу істотная.

На Маскоўскай біржы расейскі рубель крыху падрос да асноўных валютаў – 79 за даляр і 84 за эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG