Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таргі на менскай біржы пачаліся з абвалу беларускага рубля: 2,53 за даляр


На Беларускай валютна-фондавай біржы 19 сакавіка даляр б’е рэкорды – 2,5331 рубля на пачатку таргоў. Рост адразу на 9 капеек.

Эўра прыбавіла 7 капеек да 2,7572 рубля. Расейскі рубель крыху патаньнеў – да 3,1575 за 100 адзінак.

Напярэдадні таргі на Маскоўскай біржы закрыліся рэзкім падзеньнем расейскай валюты: курс даляра перавысіў 80 рублёў. На адкрыцьці было 75 рублёў.

Курс эўра там таксама вырас і дасягнуў 87 рублёў, дадаўшы амаль 5% за дзень.

У абменных пунктах Масквы даляр прадаюць па цане ад 83 рублёў, эўра – ад 90 рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG