Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусьфільм» перанёс прэмʼеру фільму паводле раману Рублеўскай, каб пераагучыць яго на беларускую


Кінастудыя «Беларусьфільм» перанесла прэмʼеру фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» на травень. Прэмʼера адбудзецца адначасова на беларускай і расейскай мовах.

Што за фільм?

«Авантуры Пранціша Вырвіча» зьнялі паводле першага раману зь пяцікніжжа беларускай пісьменьніцы Людмілы Рублеўскай. Першыя перадпаказы фільму ў сакавіку прайшлі па-расейску.

Рэжысэр Аляксандар Анісімаў разьлічваў прадаць фільм у Расею.

Калі будзе прэмʼера?

Папярэдне прэмʼеру фільму перанесьлі на травень. Паводле «Беларусьфільму», прэмʼера адбудзецца, калі фільм пераагучаць на беларускую, каб прэзэнтаваць яго гледачам адначасова на дзьвюх мовах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG