Лінкі ўнівэрсальнага доступу

28 даляраў за барэль. Цэны на нафту ўпалі да 4-гадовага мінімуму


Нафтаздабыча

28 даляраў за барэль. Гэта новы цэнавы рэкорд за чатыры гады.
Кошт травеньскага ф’ючэрса маркі Brent раніцай 18 сакавіка складае 28,43 даляра, WTI — 27,55 даляра.

Такое падзеньне зафіксавана ўпершыню ад 2016 году. Калі тэндэнцыя захаваецца і цэны апусьцяцца ніжэй за 27 даляраў, гэта будзе мінімум амаль за 17 гадоў, бо з 2003-га падобнага абвалу не было.

Сыравіна пачала імкліва таньнець і прывяла да абвалу на сусьветных рынках пасьля таго, як у пачатку сакавіка краіны – экспартэры нафты (OPEC) правалілі перамовы аб далейшым скарачэньні здабычы.

У прыватнасьці, Расея адмовілася зацьвердзіць дадатковае абмежаваньне на 1,5 мільёна барэляў у суткі, патлумачыўшы, што аб’ёмы, якія выпадаюць, неадкладна зоймуць ЗША. Тады Саудаўская Арабія фактычна абвесьціла «цэнавую вайну».

Да гэтага цэны на нафту абрынуліся 16 сакавіка. На наступныя дзень яны неістотна падрасьлі, але цяпер адбыўся новы, яшчэ больш істотны адкат.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG