Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Радзе Эўропы занепакоеныя ісламафобіяй у Нямеччыне


Праваахоўнікі Нямеччыны недастаткова супрацоўнічаюць з грамадзянскай супольнасьцю ў выяўленьні злачынстваў на глебе нянавісьці, а ў грамадзкім дыскурсе расьце ксэнафобія, лічаць экспэрты Рады Эўропы. Пра гэта інфармуе «Нямецкая хваля».

Эўрапейская камісія супраць расізму і нецярпімасьці (ЭКРН), заснаваная Радай Эўропы, у аўторак, 17 сакавіка, прадставіла новы даклад аб Нямеччыные. Яго аўтары занепакоеныя наяўнасьцю ісламафобіі і ростам ксэнафобіі ў грамадзкай прасторы. У прыватнасьці, экспэрты адзначаюць рост колькасьці правых экстрэмістаў, «гатовых да гвалту».

Праваахоўнікі недастаткова супрацоўнічаюць з грамадзянскай супольнасьцю, каб выявіць злачынствы на глебе нянавісьці, гаворыцца ў дакладзе. Калі ж ад падобных злачынстваў пакутуюць тыя, хто просіць прыстанішча, іх могуць выслаць з краіны, перш чым яны дадуць паказаньні ў судзе. Падобную практыку ЕКРН называе недапушчальнай.

Паводле «Нямецкай хвалі», аўтары дасьледаваньня лічаць адным з захадаў барацьбы з праявамі расізму тлумачальную працу ў навучальных установах і праваахоўных органах. У прыватнасьці, у навучальныя пляны ва ўсіх фэдэральных землях, паводле дакладу, варта ўнесьці курсы аб правах чалавека і палітыцы роўнасьці ў абыходжаньні зь людзьмі.

Таксама «Нямецкая хваля» паведамляе, што экспэрты падрыхтавалі шэраг рэкамэндацый для нямецкіх уладаў, дзьве зь якіх лічаць прыярытэтнымі.

  • У Нямеччыне варта стварыць зразумелую сыстэму арганізацый, якія забясьпечваюць пацярпелым ад дыскрымінацыі эфэктыўную падтрымку, у тым ліку юрыдычную.
  • У паліцыі Нямеччыны варта правесьці расьсьледаваньне аб праверках па расавай прыкмеце, каб выключыць такую практыку цяпер і не дапусьціць яе ў будучыні.

На працягу двух гадоў пасьля публікацыі дакладу ЭКРН мае намер правесьці прамежкавы кантроль за выкананьнем гэтых дзьвюх рэкамэндацый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG