Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель працягнуў падзеньне: страціў па дзьве капейкі да даляра і эўра


Па выніках таргоў на беларускай валютна-фондавай біржы 16 сакавіка беларускі рубель стаў слабейшым да даляра і эўра, але ўзмацніўся да расейскага рубля.

У выніку таргоў 16 сакавіка курс такі:

  • даляр — 2,3636 рубля, +1% або плюс 2,34 капейкі;
  • эўра — 2,6391 рубля, +0,93% або плюс 2,43 капейкі;
  • 100 расейскіх рублёў — 3,1694 беларускага, –0,83% або мінус 2,64 капейкі.

Такім чынам, зноў будзе пабіты антырэкорд курсу беларускага рубля да даляра і эўра.З канца пазамінулага тыдня даляр падаражаў на 5%, эўра — на 4%.

Расейскі рубель таньнее ня толькі да беларускага. Паводле таргоў Маскоўскай біржы, даляр там стаў даражэйшы на 2,30 расейскага рубля, эўра — даражэйшы на 3,14 расейскага рубля.

Цяпер у банках найлепшы курс даляра — у раёне 2,37 рубля, эўра — каля 2,65 рубля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG