Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звыш 2000 подпісаў сабралі за карантын у навучальных установах Беларусі


Каля БНТУ, у студэнта якога выявілі першы выпадак COVID-19 у Беларусі, 27 лютага

На сайце Petitions.by ідзе збор подпісаў пад зваротам за ўвядзеньне карантыну ва ўсіх навучальных установах Беларусі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. На момант публікацыі — за 14 гадзінаў — сабралі ўжо звыш 2200 подпісаў.

Зварот зьбіраюцца накіраваць у міністэрствы адукацыі і здароўя праз два дні.

У пэтыцыі патрабуюць:

  • перавесьці ўсе навучальныя ўстановы на дыстанцыйную адукацыю да заканчэньня неспрыяльнай эпідэміялягічнай сытуацыі ў Эўропе;
  • забараніць усе масавыя сходы ў навучальных установах;
  • абавязкова правяраць на COVID-19 усіх студэнтаў, якія прыяжджаюць з-за мяжы, а таксама іхных аднагрупнікаў;
  • для студэнтаў, якія прыбылі з краінаў з успышкамі новага каранавірусу, рабіць абавязковы 14-дзённы карантын;
  • рэгулярна дэзынфікаваць інтэрнаты, дзе жывуць навучэнцы;
  • забясьпечыць інтэрнаты сродкамі гігіены і дэзынфэкцыі за кошт бюджэту;
  • рабіць дадатковыя захады для абароны пажылых, якія цяпер па-ранейшаму наведваюць месцы, дзе масава зьбіраюцца людзі (напрыклад крамы, рынкі, паліклінікі і грамадзкі транспарт), хоць асабліва ўразьлівыя да COVID-19.

Аўтар пэтыцыі адзначае, што падобныя захады ўжо прынялі ў суседніх Польшчы і Ўкраіне, а таксама заўважае, што эпідэмію COVID-19 называюць непазьбежнай — пытаньне толькі ў маштабах.

«Менавіта забарона на наведваньне месцаў масавага збору людзей выратавала Кітай ад катастрофы і краху эканомікі», — сьцьвярджаюць у пэтыцыі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG