Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усерасейскую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі аштрафавалі за допінг


Усерасейскую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі аштрафавалі на 10 мільёнаў даляраў за парушэньне антыдопінгавых правілаў. Пра гэта паведаміла Міжнародная лёгкаатлетычная асацыяцыя.

Разам з тым міжнародная арганізацыя аднавіла працэдуру выдачы нэўтральнага статусу расейскім спартоўцам для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Аднак на Алімпіядзе 2020 году ў Токіё, а таксама на чэмпіянатах Эўропы і сьвету ад Расеі змогуць выступіць ня больш за 10 спартоўцаў.

Калі да 1 ліпеня Расея не заплаціць палову штрафу, працэдура выдачы нэўтральнага статусу будзе прыпыненая. Астатнюю частку, якая цяпер адтэрміноўваецца на два гады, Расея мае выплаціць неадкладна пасьля таго, як зноў парушыць антыдопінгавыя правілы або парушыць умовы аднаўленьня фэдэрацыі.

Санкцыі ў дачыненьні да Ўсерасейскай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі былі ўведзеныя ў 2015 годзе праз парушэньні антыдопінгавага заканадаўства. З таго часу абмежаваньні неаднаразова падаўжаліся. Расейскія лёгкаатлеты могуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах толькі ў індывідуальным парадку, атрымаўшы «нэўтральны статус».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG