Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі няма панікі на валютным рынку, — Румас


Сяргей Румас
Сяргей Румас

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас лічыць, што сытуацыя з ваганьнямі абменнага курсу беларускага рубля стабілізуецца.

«У апошнія дні адбыўся адскок курсу, ніякай панікі на валютным рынку няма, чэргаў у абменных пунктах няма. Людзям няма ніякага сэнсу хвалявацца», — заявіў кіраўнік беларускага ўраду.

Яго відэакамэнтар разьмясьціла ў Facebook прэсавая сакратарка прэмʼера Аляксандра Ісаева.

«Сытуацыя стабільная і прадказальная, Нацыянальны банк праводзіць узважаную палітыку» — сказаў Сяргей Румас.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG