Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ірану пагадзіліся перадаць Украіне «чорныя скрыні» зьбітага самалёта


Пахаваньне ўкраінцаў, якія загінулі ў катастрофе самалёта, 19 студзеня 2020

Улады Ірану пагадзіліся перадаць Украіне «чорныя скрыні» зьбітага над Іранам у студзені ўкраінскага самалёта. Пра паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка Ірану ў авіяцыйным агенцтве ААН.

«Боінг-737» Міжнародных авіяліній Украіны пацярпеў крушэньне 8 студзеня неўзабаве пасьля ўзьлёту з аэрапорту Тэгерану. Загінулі ўсе 176 чалавек на борце. Улады Ірану спачатку гэта адмаўлялі, але потым прызналі, што лайнэр быў памылкова быў зьбіты сыстэмай СПА.

Тэгеран спачатку пагадзіўся на міжнароднае расьсьледаваньне катастрофы, але потым адмаўляўся перадаць скрыні іншай краіне. Аднак Ірану трэба праграмнае забесьпячэньне, кабэлі і тэхнічная дакумэнтацыя ад ЗША, каб мець магчымасьць расшыфраваць інфармацыю. Міністар замежных спраў краіны Мухамад Джавад Зарыф казаў, што Іран папрасіў аб дапамозе ў расшыфроўцы, але краіне было ў гэтым адмоўлена.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG