Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Узбэкістану выступіў супраць рэклямы на крамах і ў сталоўках на расейскай


Бухара

Прэмʼер-міністар Узбэкістану Абдула Арыпаў зьвярнуў увагу на тое, што рэкляму ў крамах, пунктах грамадзкага харчаваньня і бытавога абслугоўваньня пішуць на расейскай мове.

На сустрэчы з кабінэтам міністраў, якая была прысьвечана назвам вуліц і населеных пунктаў, афармленьню шыльдаў, рэклямы і абʼяў на дзяржаўнай мове, прэмʼер-міністар раскрытыкаваў грэбаваньне ўзбэцкай мовай.

«Што, ніхто не зразумее, калі пісаць абʼявы на нашай мове? Або ніхто ня зойдзе ў гэтую краму або сталовую? Ці ёсьць пачуцьцё патрыятызму, павагі да дзяржавы, мовы ў гэтых людзей...? » — заявіў Арыпаў.

Ён запатрабаваў пакласьці канец практыцы рэклямаваньня і абʼяваў на іншай мове.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG