Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібан заявіў, што ня можа выплаціць зьнешні доўг. Ён складае 33 мільярды даляраў


Прэм’ер-міністар Лібану Хасан Дыяб

У тэлезвароце лібанскі прэм’ер-міністар Хасан Дыяб заявіў, што міжнародныя рэзэрвы краіны дасягнулі «крытычнага і небясьпечнага» ўзроўню.

«Запазычанасьць Лібану большая, чым можа справіцца краіна», — дадаў прэмʼер-міністар.

Верагодны дэфолт краіны стане кульмінацыяй некалькіх месяцаў эканамічных праблемаў, якія ўспыхнулі ў кастрычніку і выклікалі абвал курсу нацыянальнай валюты ў выніку карупцыі і кепскага кіраваньня.

Крызіс можа стаць самай вялікай рызыкай для стабільнасьці Лібану пасьля грамадзянскай вайны 1975-1990 гадоў.

У Індэксе ўспрыманьня карупцыі Transparency International Лібан знаходзіцца на 137-м месцы са 180-х, маючы 28 балаў са 100.

Паводле дадзеных Trading Economics, па стане на лістапад 2019 года зьнешні доўг Лібану перавысіў 33 мільярды даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG