Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: у Саудаўскай Арабіі затрымалі чальцоў каралеўскай сямʼі


Кароль Салман бэн Абдэль Азіз Аль Сауд (справа)
і насьледны прынц Мухамад бэн Салман
Кароль Салман бэн Абдэль Азіз Аль Сауд (справа) і насьледны прынц Мухамад бэн Салман

У Саудаўскай Арабіі затрымалі трох каралеўскіх сямейнікаў, у тым ліку каралёвых брата і пляменьніка. Пра гэта паведамляюць The New York Times і The Wall Street Journal. Паводле зьвестак журналістаў, іх падазраюць у дзяржаўнай здрадзе.

The Wall Street Journal адзначае, што брат і пляменьнік караля лічыліся канкурэнтамі ягонага сына ў чарзе на пасад. Аднак тры гады таму манарх памяняў парадак спадкаемства і абʼявіў пераемнікам свайго сына Мухамада бэн Салмана.

Кароль Салман бэн Абдэль Азіз Аль Сауд прыйшоў да ўлады ў 2015 годзе. Як адзначаюць СМІ, з таго часу ён пашырае свае паўнамоцтвы пад выглядам барацьбы з карупцыяй. На ягоны загад былі арыштаваныя больш як 200 чальцоў каралеўскай сямʼі і высокапастаўленых чыноўнікаў. Аднак з большасьці абвінавачаньні зьнялі пасьля таго, як яны пагадзіліся перадаць мільярды даляраў сваіх актываў дзяржаве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG