Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль зьняў санкцыі з былога прэм’ера Ўкраіны


Мікола Азараў

Эўразьвяз афіцыйна зьняў санкцыі з былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Міколы Азарава і былога міністра энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Украіны Эдуарда Ставіцкага. Рашэньне было апублікавана ў афіцыйным бюлетэні ЭЗ.

Адначасова ЭЗ працягнуў дзеяньне санкцый супраць экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, экс-міністра ўнутраных справаў Украіны Віталя Захарчанкі, былога генэральнага пракурора Украіны Віктара Пшонкі, экс-міністра адукацыі і навукі Ўкраіны Дзьмітра Табачніка, былога віцэ-прэм’ер-міністра Ўкраіны Сяргея Арбузава, экс-міністра даходаў і збораў Украіны Аляксандра Кліменкі, і яшчэ некалькіх чалавек.

Мікола Азараў быў прэм’ер-міністрам Украіны ад сакавіка 2010 году да студзеня 2014. У лістападзе 2013 году урад на чале з Азаравым распарадзіўся прыпыніць падрыхтоўку пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам, што прывяло да хвалі пратэстаў вядомых пад назвай Эўрамайдану. Пасьля адстаўкі Азараў пакінуў тэрыторыю Ўкраіны. Пражывае ў Расеі. Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Азарава ў сакавіку 2014 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG