Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пэру ва ўзросьце 100 гадоў памёр былы генсакратар ААН Пэрэс дэ Куэльляр


Архіўнае фота. Былы генсакратар ААН і кандыдат у прэзыдэнты Хавіер Пэрэс дэ Куэльляр (другі зьлева) ў Пэру падчас перадвыбарчага мітынгу ў Андах. 5 красавіка 1995 году
Архіўнае фота. Былы генсакратар ААН і кандыдат у прэзыдэнты Хавіер Пэрэс дэ Куэльляр (другі зьлева) ў Пэру падчас перадвыбарчага мітынгу ў Андах. 5 красавіка 1995 году

Былы генэральны сакратар ААН Хавіер Пэрэс дэ Куэльляр памёр у Пэру ва ўзросьце 100 гадоў. Ён быў пятым генэральным сакратаром ААН, займаў гэтую пасаду з 1981-га па 1991 год.

Пэрэс дэ Куэльляр узначальваў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый падчас васьмігадовай вайны паміж Іранам і Іракам і грамадзянскай вайны ў Сальвадоры. Пры гэтым падчас ірана-ірацкай вайны пэруанец выступаў пасярэднікам у мірных перамовах.

У 1973–1974 гадах Хавіер Пэрэс дэ Куэльляр займаў пасаду старшыні Рады Бясьпекі ААН. З 1975-га па 1977 год ён правёў у якасьці пастаяннага прадстаўніка ААН на Кіпры.

У 2000–2001 гадах Пэрэс дэ Куэльляр займаў пасаду прэмʼер-міністра Пэру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG