Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія войскі пры падтрымцы расейскай авіяцыі занялі горад Саракеб


Разрывы снарадаў турэцкай артылерыі, выпушчаных па горадзе Саракеб зь ягоных ускраінаў. 2 сакавіка 2020 году

Сырыйскія ўрадавыя сілы, наступаючы сумесна з атрадамі радыкальнай групоўкі «Хезбала», аднавілі кантроль над буйным горадам Саракеб на паўночным захадзе Сырыі.

Як паведамляюць арабскія крыніцы, сырыйскія узброеныя сілы пры падтрымцы расейскай авіяцыі захапілі Саракеб пасьля прарыву галоўнай лініі абароны праціўніка, піша агенцтва AMN.

Паводле крыніцы ў сырыйскай арміі, войскі Асада цяпер прачэсваюць гарадзкія кварталы, спрабуючы цалкам ачысьціць Саракеб ад атрадаў ўзброенай апазыцыі і іх саюзьнікаў і не дапусьціць новага контранаступу. Разам з сырыйскай арміяй, па некаторых зьвестках, дзейнічаюць і расейскія вайсковыя паліцыянты.

Армія Башара Асада пакінула горад Саракеб на мінулым тыдні пад ціскам надыходзячых праціўнікаў Асада, якіх падтрымлівае турэцкая армія.

Назіральнікі адзначаюць, што ў наземных апэрацыях сырыйскай арміі ўдзельнічаюць службоўцы расейскай вайсковай паліцыі. Яшчэ ў кастрычніку 2019 году паведамлялася, што «ў сьвятле новых задач» ў Сырыю будуць перакінутыя «дадаткова 276 расейскіх вайскоўцаў паліцыянтаў і 33 адзінкі тэхнікі», паведаміла «РИА Новости» крыніца ў Мінабароны Расеі.

Паводле камандуючага ваеннай паліцыяй Расеі генэрала Ўладзіміра Іваноўскага, за гады апэрацыі на Блізкім Усходзе ваенная паліцыя канчаткова аформілася як сілавая структура і набыла вялікі вопыт: каля 60% усіх вайсковых паліцэйскіх Расеі атрымалі вопыт службы ў Сырыі (усяго іх колькасьць ацэньваецца ў 6500 чалавек).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG