Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына зьбіла два самалёты арміі Асада


Турэцкая артылерыя ў Ідлібе, 28 лютага 2020
Турэцкая артылерыя ў Ідлібе, 28 лютага 2020

Сырыйскае інфармацыйнае агенцтва SANA сьцьвярджае, што турэцкія вайскоўцы зьбілі два самалёты вайскова-паветраных сілаў Сырыі над правінцыяй Ідліб на паўночным захадзе краіны, дзе ідуць баі паміж войскамі сырыйскага прэзідэнта Башара Асада і ўзброенай апазіцыяй, якую падтрымлівае Турэччына.

У паведамленьні агенцтва гаворыцца, што пілёты абодвух самалётаў выскачылі з парашутам і выратаваліся.

Міністэрства абароны Турэччыны заявіла, што былі зьбітыя два бамбавікі Су-24 арміі Асада. Гаворка ідзе пра першыя за доўгі час самалёты сырыйскіх урадавых сіл, зьбітых у баях.

У сацыяльных сетках зьявіліся відэа, на якіх відаць пападаньне ракеты ў самалёт. Сьцьвярджаецца, што яны зьняты 1 сакавіка ў Ідлібе.

Міністар абароны Турэччыны Хулусі Акар заявіў, што 27 лютага, пасьля гібелі больш за 30 турэцкіх вайскоўцаў у выніку авіяўдару сырыйскіх урадавых войскаў у Ідлібе, Турэччына праводзіць на паўночным захадзе Сырыі аперацыю «Вясновы шчыт».

Турэччына заяўляе, што Асад і Расея, якая яго падтрымлівае, парушылі ўмовы перамір’я ў правінцыі Ідліб. Мэта турэцкай апэрацыі — адсунуць войскі Асада ад турэцкай мяжы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG