Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм іранскага рэжысэра заваяваў галоўны прыз кінафэстывалю Бэрлінале


Мухамад Расулаф на фэстывалі ў Канах, 27 траўня 2017
Мухамад Расулаф на фэстывалі ў Канах, 27 траўня 2017

Фільм «Зла не існуе» іранскага рэжысэра Мухамада Расулофа заваяваў «Залатога мядзьведзя» — галоўную ўзнагароду 70-га Бэрлінскага кінафэстывалю. Пра гэта абвясьціла ў суботу на ўрачыстай цырымоніі журы кінаагляду.

Мухамад Расулоф працаваў над фільмам разам зь нямецкімі і чэскімі кінэматаграфістамі.

У аснове сюжэту — гісторыі чатырох мужчын, якія расказваюць пра ступені індывідуальнай свабоды.

Адзін зь іх прыкладны сем’янін, які хавае таямніцу ад сваіх блізкіх. Другі ня можа ўявіць, што здольны забіць чалавека, але павінен гэта зрабіць. Яшчэ адзін зьбіраецца зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне, аднак нечаканасьць мяняе яго намеры. Апошні — лекар, які памяняў любімую працу на пустэльніцтва. Кожны з герояў апынаецца перад неабходнасьцю адстойваць сваю свабоду любой цаной.

Сам рэжысэр ня мог прысутнічаць на цырымоніі, бо яму ад 2017 году забаронена пакідаць краіну з палітычных прычынаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG