Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшоў марш памяці Барыса Нямцова


У цэнтры Масквы ў суботу прайшоў марш памяці расейскага апазыцыйнага палітыка, былога першага намесьніка старшыні расейскага ўраду Барыса Нямцова. Ён быў застрэлены паблізу Крамля 27 лютага 2015 году.

Паводле валянтэрскай арганізацыі «Белый счетчик», у акцыі ўзялі ўдзел больш за 22 тысячы чалавек. Паліцыя заявіла, што ўдзельнікаў было роўна ўдвая менш.

Удзельнікі маршу несьлі плякаты і скандавалі лёзунгі аб неабходнасьці расьсьледаваньня забойства Нямцова і пакараньня замоўнікаў забойства, а таксама выступілі супраць палітычных рэпрэсіяў у Расеі, у абарону палітвязьняў і супраць прапанаваных прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным паправак у Канстытуцыю.

Пасля маршу некаторыя яго ўдзельнікі адправіліся ўскладаць кветкі на Вялікі Маскварэцкі мост — месца забойства Нямцова.

Шэсьце было ўзгодненае з уладамі гораду з колькасьцю ўдзельнікаў да 30 тысяч чалавек.

Акцыі памяці Нямцова прайшлі сёньня ў дзясятках гарадоў Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG