Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адклалі саміт ASEAN. Праз каранавірус


Саміт ASEAN у Сынгапуры, 2018 год

ЗША прынялі рашэньне адкласьці саміт зь лідэрамі дзяржаваў Паўднёва-Усходняй Азіі, які павінен прайсьці 14 сакавіка ў Лас-Вэгасе. Прычынай скасаваньня саміту стала эпідэмія каранавірусу COVID-19.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп запрасіў на саміт лідэраў 10 дзяржаваў Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Усходняй Азіі (ASEAN) у лістападзе.

Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША заявіў:
«У той час як міжнародная супольнасьць сумесна працуе над тым, каб спыніць пашырэньне каранавірусу, Злучаныя Штаты пасьля кансультацыяў з партнэрамі ў ASEAN прынялі цяжкае рашэньне перанесьці сустрэчу лідэраў ASEAN, раней прызначаную на сярэдзіну сакавіка. Злучаныя Штаты цэняць нашы адносіны з народамі гэтага важнага рэгіёну і зь нецярплівасьцю чакаюць наступных сустрэчаў», перадае «Голас Амэрыкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG