Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Туркмэністану загадаў завесьці вэб-сайты ўсім дзяржаўным установам, прыватным кампаніям і прадпрымальнікам


Гурбангулы Бэрдымухамэдаў
Гурбангулы Бэрдымухамэдаў

Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў падпісаў 27 лютага пастанову, якая абавязвае стварыць сыстэму электроннага дакумэнтаабароту і адкрыць свае вэб-сайты усім дзяржаўным ведамствам і ўстановам, муніцыпальным установам, а таксама ўсім прыватным кампаніям і індывідуальным прадпрымальнікам, нават тым, якія працуюць без утварэньня юрыдычнай асобы.

Сайты, як вынікае з пастановы, трэба «сыстэматычна і актыўна абнаўляць».

Выканаць распараджэньне чыноўнікі і бізнэсмэны абавязаныя да студзеня 2021 году, а пачынаць працу загадана ў сакавіку 2020 году.

У сьнежні 2019 года дзяржаўныя мэдыі Туркмэністану паведамілі, што сын прэзыдэнта Сэрдар Бэрдымухамэдаў, які тады займаў пасаду кіраўніка Ахалскай вобласьці, першым сярод астатніх рэгіёнаў ўвёў электронны дакумэнтаабарот у сыстэму дзяржаўнага кіраваньня. Праз тыдзень пасьля гэтага Бэрдымухамэдаў-малодшы правёў сустрэчу, прысьвечаную «абмену досьведам у сфэры лічбавізацыі» з кіраўнікамі іншых абласьцей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG